https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сямашка адкрыў Нацыянальную экспазіцыю Беларусі на выстаўцы "Інапрам-2014" у Екацярынбургу


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага пасольства ў Расіі.
Першы віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка і старшыня ўрада Свярдлоўскай вобласці Дзяніс Паслер сёння ў Екацярынбургу адкрылі Нацыянальную экспазіцыю Беларусі на V Міжнароднай прамысловай выстаўцы "Інапрам-2014".

Цяперашняя экспазіцыя стала самай маштабнай за тры гады ўдзелу Беларусі ў екацярынбургскім форуме: яе агульная выставачная плошча складае больш за 700 кв м. Тут прадстаўлена больш за 100 распрацовак у галіне рэсурса- і энергазберагальных тэхналогій, транспарту, машынабудавання, металургіі, хімічнай, нафтаздабыўной і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, новых матэрыялаў і нанатэхналогій, медыцыны, прыборабудавання і іншых галін. Акрамя звычайных узораў беларускіх прадпрыемстваў машынабудавання, на гэты раз экспазіцыю ўпрыгожвае ўнікальны цяжкавоз - 450-тонны БелАЗ.

Беларуская навука прадстаўлена на калектыўным стэндзе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. Акрамя таго, на выстаўцы Беларусь прэзентуе праект IT-парку.

"Мы дзякуем беларускім партнёрам за інтарэс да Свярдлоўскай вобласці, за змястоўную, самую вялікую экспазіцыю, якую яны прадставілі на "Інапраме", - сказаў на цырымоніі адкрыцця выстаўкі Дзяніс Паслер. - Пастаяннае эфектыўнае ўзаемадзеянне з урадам Беларусі дае важкія вынікі. І сёння мы бачым новыя гарызонты нашага супрацоўніцтва: гэта магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў як на тэрыторыі Беларусі з удзелам свярдлоўскага бізнесу, так і на тэрыторыі Свярдлоўскай вобласці з удзелам беларускага бізнесу, перш за ўсё ў машынабудаванні і станкабудаванні. Нас аб`ядноўвае трэнд на імпартазамяшчэнне, які вызначаны кіраўнікамі нашых дзяржаў".

Са свайго боку Уладзімір Сямашка таксама адзначыў высокі патэнцыял кааперацыі Беларусі і Свярдлоўскай вобласці ў частцы імпартазамяшчэння. "Свярдлоўская вобласць і Уральская федэральная акруга - гэта прамысловы кластар Расіі з развітым цяжкім машынабудаваннем. Беларусь называлі зборачным цэхам Савецкага Саюза, і сёння мы гэту кампетэнцыю не страцілі. Нашы прамысловыя вытворчасці ўзаемадапаўняюць адна адну. Таму мы бачым добрую перспектыву стварэння сумесных прадпрыемстваў. І на "Інапраме" мы прадставілі найбольш перспектыўныя галіны супрацоўніцтва, металарэзныя, кавальска-прэсавыя станкі. Мы разлічваем, што на працягу бліжэйшых двух-трох месяцаў будуць распрацаваны тэхнічныя заданні і мы зможам арганізаваць першыя зборачныя вытворчасці гэтага абсталявання ў Свярдлоўскай вобласці, паколькі тут ідзе маштабная мадэрнізацыя прамысловасці", - сказаў першы віцэ-прэм`ер Беларусі.

Беларускую нацыянальную экспазіцыю наведаў кіраўнік адміністрацыі Екацярынбурга Аляксандр Якаб, які абмеркаваў з Уладзімірам Сямашкам крокі па далейшым умацаванні сацыяльна-эканамічных сувязей паміж сталіцай Урала і Беларуссю. Разглядалася таксама пытанне далейшага развіцця гарадскога грамадскага транспарту і будаўнічай сферы, у тым ліку з выкарыстаннем прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў.

Магчымасць будаўніцтва ў Беларусі завода па вытворчасці пранікальнай гідраізаляцыі абмяркоўвалася на сустрэчы Уладзіміра Сямашкі з прэзідэнтам Групы кампаній "Пенетрон-Расія" Ігарам Чарнаголавым. "Нам прапанавалі некалькі пляцовак: у Гомелі, Магілёве і Мінскай вобласці. У кастрычніку плануем зрабіць візіт у Беларусь", - паведаміў Ігар Чарнаголаў па выніках сустрэчы.

9 ліпеня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Дипломатия
Просмотров:1150
 
Ключевые слова:
Инновации Выставка Іnnoprom-2014
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме