https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Макей заклікаў адысці ад палітычных інсінуацый наконт будаўніцтва БелАЭС


Такое меркаванне міністр замежных спраў Беларусі выказаў 27 мая журналістам.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што неабходна адысці ад палітычных інсінуацый наконт будаўніцтва БелАЭС. Міністр перакананы: "Трэба адысці ў бок ад палітычных інсінуацый, садзіцца за стол перагавораў і прадметна, канкрэтна абмяркоўваць усе пытанні, якія выклікаюць заклапочанасць у абодвух бакоў".

Уладзімір Макей падкрэсліў, што істэрыя, якая нагнятаецца цяпер у літоўскім грамадстве наконт будаўніцтва БелАЭС, не садзейнічае добрасуседскім дружалюбным адносінам паміж краінамі. "Фактычна грамадства ўцягваюць у кампанію, істэрыю супраць Беларусі. Навошта гэта рабіць?" - сказаў ён.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што Літва і Беларусь маюць агульную гісторыю, развіваюць гандлёва-эканамічныя адносіны. Беларуская прадукцыя транзітам ідзе праз літоўскія парты, забяспечваючы тым самым пэўны ўклад у развіццё літоўскай эканомікі.

27 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.05.2016
Тематика:Транспорт, Дипломатия
Просмотров:607
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Товарооборот Транзит Белорусская АЭС Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме