https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Казахстан гатовы пастаўляць нафту ў Беларусь


Аб гэтым заявіў 23 мая журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў.
"Літаральна ўчора пасол Беларусі ў Казахстане Нічкасаў правёў вельмі інтэнсіўныя і важныя перагаворы з галіновым ведамствам па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў. Мы гатовы, наогул ніякіх праблем няма. У нас нафты і нафтапрадуктаў дастаткова", - сказаў Ермухамет Ертысбаеў.

Завізіраваць дамоўленасці паміж Беларуссю і Казахстанам павінна Расія, паколькі транспарціроўка нафты будзе ісці па нафтаправодзе, які знаходзіцца на яе тэрыторыі.

Пасол адзначыў, што Расія з`яўляецца стратэгічным партнёрам і для Беларусі, і для Казахстана, а значыць, бакі паспрабуюць знайсці прымальнае для ўсіх рашэнне.

"Вядома, для расіян будзе нявыгадна: у іх сваёй нафты дастаткова. Але мы хацелі б, каб Еўразійскі саюз быў выгадны ўсім удзельнікам. І на этапе станаўлення нашага саюза вельмі важна падтрымліваць адзін аднаго. Аляксандр Рыгоравіч не проста згадзіўся, ён агучыў яшчэ некалькі іншых значных і важных аргументаў на карысць гэтага сцвярджэння", - звярнуў увагу дыпламат.

Ермухамет Ертысбаеў дадаў, што казахстанскую нафту можна пастаўляць у Беларусь і па чыгунцы, аднак эфектыўнасць такога ўзаемадзеяння будзе значна ніжэйшай.

"Гэта пытанне перагавораў паміж галіновымі ведамствамі Расіі, Беларусі і Казахстана. Мы гатовы да гэтага. У нас прадумана ўжо ўся схема", - падкрэсліў ён.

23 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.05.2019
Тематика:ЕАЭС, Дипломатия
Просмотров:609
 
Ключевые слова:
Нефть Энергетика Казахстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме