https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэаліі патрабуюць ад Беларусі і Казахстана новых падыходаў да развіцця двухбаковых адносін


Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на перагаворах з намеснікам прэм`ер-міністра - міністрам замежных спраў Казахстана Муратам Нуртлеу.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства пачаў сустрэчу з казахскай прыказкі: дарога з дарогай сустракаецца, народ з народам збліжаецца. "Я думаю, што ваш візіт з`яўляецца лепшым пацвярджэннем сапраўднасці гэтага выказвання", - сказаў Сяргей Алейнік.

Паводле яго слоў, бакі змогуць дэталёва абмеркаваць развіццё двухбаковых адносін і зверыць гадзіннікі па перспектыўных напрамках узаемадзеяння.

У мінулым годзе Беларусь і Казахстан адзначылі 30-годдзе з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

"За нядоўгі ў маштабах гісторыі час нам удалося не толькі закласці значны фундамент беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, але і выбудаваць трывалыя дружалюбныя сувязі, у тым ліку ў рамках інтэграцыйных аб`яднанняў - такіх як СНД, АДКБ, ЕАЭС і ў іншых. Паміж нашымі дзяржавамі дынамічна развіваюцца і будуюцца адносіны стратэгічнага партнёрства", - заявіў міністр.

"Сёння рэаліі патрабуюць ад нас новых падыходаў, большай з`яднанасці і ўзаемнай падтрымкі", - падкрэсліў Сяргей Алейнік.

19 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2023
Тематика:ЕАЭС, Дипломатия
Просмотров:294
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Сотрудничество Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме