https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Шахматы


Сяргей Жыгалка і Наталля Папова названы лепшымі шахматыстамі Беларусі 2009 года
Дзмітрый Уласаў    БелаПАН    Спорт
 
Сяргей Жыгалка і Наталля Папова названы лепшымі шахматыстамі Беларусі 2009 года.

Сяргей Жыгалка і Наталля Папова названы лепшымі шахматыстамі Беларусі 2009 года паводле вынікаў апытання, упершыню праведзенага шахматным парталам http://www.openchess.by сумесна з Беларускай федэрацыяй шахмат сярод трэнераў, гульцоў і журналістаў.
 
Жыгалка набраў 110 балаў у намінацыі "Лепшы шахматыст Беларусі 2009 года". У гэтым сезоне ён стаў чэмпіёнам краіны і сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету сярод юніёраў. На другім месцы ў апытанні Аляксей Аляксандраў (36 балаў), на трэцім - Сяргей Азараў (16).
 
Пераможца нацыянальнага першынства Наталля Папова атрымала 102 балы ў намінацыі "Лепшая шахматыстка Беларусі 2009 года". Другое месца з 32 баламі заняла Надзея Азарава, трэцяе з 23 баламі - Ганна Шарэвіч.
 
Лепшым трэнерам прызнаны брэстаўчанін Уладзіслаў Каташук.

 
Дата публикации:28.12.2009
Тематика:, Беларусь
Просмотров:4608
 
 


Комментарии