https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На мяжы Беларусі - duty free


Магазіны duty free на граніцы Беларусі пачнуць працаваць з 1 ліпеня
Магазіны duty free на граніцы Беларусі пачнуць працаваць з 1 ліпеня
 
Уладзімір Мацвееў     БЕЛТА
 
Магазіны duty free на граніцы Беларусі пачнуць працаваць з 1 ліпеня. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі.
 
Пазіцыя Дзяржпагранкамітэта заключаецца ў тым, што такія магазіны павінны знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, паколькі там ідзе вялікі абарот валютнай выручкі і іншых сродкаў. "Тыя праблемы, якія ўзнікалі, мы ўсе ведаем: з-за вялікай розніцы ў кошце алкагольнай прадукцыі ў такіх магазінах і на ўнутраным рынку Беларусі, алкагольныя напіткі незаконна ўвозіліся і распаўсюджваліся на тэрыторыі рэспублікі. Гэтымі магчымасцямі больш карысталіся бармэны", - адзначыў старшыня Дзяржпагранкамітэта.
 
У прыватнасці, ён прывёў прыклад аднаго з невялікага пагранічнага пераходу на граніцы з Украінай. "Высветлілася, што абарот магазіна за дзень складаў 15 тыс. еўра, у той час як праязджалі толькі каля 20 чалавек", - сказаў Ігар Рачкоўскі.
 
Таму мытнае і пагранічнае ведамства Беларусі ўнеслі прапановы часова прыпыніць работу гэтых магазінаў і разабрацца з парадкам іх функцыянавання.
Цяпер магазін duty free працуе толькі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. "Але ў рамках Мытнага саюза гэтыя магазіны існуюць, там яны прапісаны. Таму, лічу, з 1 ліпеня пэўны рэжым функцыянавання для іх пачнецца", - дадаў Ігар Рачкоўскі. 
 
Дата публикации:29.01.2010
Тематика:, Беларусь
Просмотров:9501
 
 


Комментарии