https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Літва ўручыла Беларусі ноту з нагоды магчымага інцыдэнту на Астравецкай АЭС, якая будуецца недалёка ад Вільнюса


Пра гэта 8 чэрвеня паведаміў інфармагенцтву BNS міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
"Мы запатрабавалі даць інфармацыю аб інцыдэнце, які, магчыма, меў месца, і яшчэ раз падкрэслілі, што ў гэтым працэсе нам не хапае празрыстасці. Гэта ўжо другі раз — мы не ведаем, можа, яго (інцыдэнту) не было, але мы хочам інфармацыі", — сказаў Лінкявічус .

Прэм`ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус 8 чэрвеня заявіў, што не мае інфармацыі пра інцыдэнт на Астравецкай АЭС.

"Пакуль у мяне няма інфармацыі. Я размаўляў з міністрам энергетыкі — наколькі мне вядома, ён таксама стараецца атрымаць інфармацыю, ці не чуткі гэта, і заўтра ў мяне будзе сустрэча з Дэпартаментам дзяржбяспекі", — сказаў Буткявічус журналістам пасля пасяджэння Кабінета міністраў.

Між тым, дырэкцыя Беларускай атамнай станцыі абвяргае інфармацыю пра інцыдэнт на будпляцоўцы АЭС, якую напярэдадні распаўсюдзілі літоўскія СМІ са спасылкай на прэс-сакратара Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Вітаўтаса Макаўскаса.

7 чэрвеня з`явіліся паведамленні аб тым, што Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы правярае інфармацыю аб інцыдэнце, які нібыта адбыўся на мінулым тыдні на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС.

Прэс-служба беларускага Мінэнерга ў адказ на гэтыя заявы літоўскага боку паведаміла, што "будаванне Беларускай АЭС вядзецца ў штатным рэжыме" і "ніякіх інцыдэнтаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ у названы ў інфармацыі перыяд не было".

"Кантроль за якасцю выканання будаўніча-мантажных работ на пляцоўцы Беларускай АЭС ажыццяўляецца ў адпаведнасці з устаноўленым рэгламентам", — гаворыцца ў паведамленні ад імя міністэрства.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:08.06.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1152
 
Ключевые слова:
Астравец Белорусская АЭС Строительство Беларусь-Литва
 
 


Комментарии