Курс валютпокупкапродажа
USD371.14372.83
EUR420.39423.53
RUR5.565.62
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Мясцовыя ўлады вырашылі, што рабіць з палацам Радзівілаў пад Баранавічамі


Чыноўнікі агародзяць тэрыторыю і распрацуюць план мерапрыемстваў па ахове часткі будынка, якая засталася цэлай.
Камісія Баранавіцкага райвыканкама абследавала месца абрушэння сцен былога Палаца Радзівілаў у вёсцы Паланечка і прыняла рашэнне аб далейшым лёсе будынка, паведамілі ў райвыканкаме.

Аб абрушэнні дзвюх сцен правага флігеля палаца стала вядома нядаўна.  

У адпаведнасці с актам абследвання аб`екта, да 21 красавіка аддзел адукацыі, спорту і турзыму павінен зрабіць агароджу тэрыторыі правага флігеля. УКБ "Баранавіцкага раёна" да 2 мая прадставіць план мерапрыемстваў па ахове цэлай часткі будынка "ад атмасфернага ўздзеяння", які будзе ўзгадняцца з Міністэрствам культуры.

Акрамя таго, мясцовыя ўлады правядуць інструктаж насельніцтва і раскажуць пра забарону знаходжання на тэрыторыі палаца.

Нагадаем, што напрыканцы сакавіка з`явілася інфармацыя аб продажы палаца са зніжкай у 80%. Пачатковая цана — 19 210 рублёў 72 капейкі. Паводле ўмоваў аўкцыёну, пакупнік павінен правесці рэстаўрацыю лота.

Упершыню палац выставілі на аукцыён у 2013 годзе, але пакупка будынку ААТ "Спецактыўбуд-інвест" скончылася нічым: фірма не змагла знайсці інвестара і палац канфіскавалі. Далейшыя аукцыёны не зацікавілі пакупнікоў.

Палац у вёсцы Палнечка з`яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Яго пабудавалі ў другой палове XVIII стагоддзя па загадзе Мацея Радзівіла, правобразам стала італьянская віла Трывулзіна. Нашчадкі Радзівілаў жылі тут да 1939 года, у пасляваенныя гады тут размяшчалася школа-інтэрнат, а з 1999 года ён пустуе.

Мінск, 14 красавіка 2018
Sputnik
 
Дата публикации:14.04.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:242
 
Ключевые слова:
Баранавічы Радзівілы Реставрация
 
 


Комментарии