Курс валютпокупкапродажа
USD370.88372.68
EUR419.77422.96
RUR5.575.63
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Сусветная шахматная алімпіяда - 2022, якая пройдзе ў Мінску, узніме цікавасць да гэтага віду спорту ў Беларусі


Такое меркаванне выказала старшыня Беларускай федэрацыі шахмат, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЕ) Настасся Сарокіна
Ідэя правядзення Сусветнай алімпіяды з`явілася два гады таму і была падтрымана НАК і Мінспорту.

"Пасля некалькіх інспекцый прынята рашэнне правесці алімпіяду на канькабежным стадыёне ў "Мінск-Арэне". Мы не сумняваемся, што Сусветная шахматная алімпіяда - 2022 узніме цікавасць да гульні ў Беларусі. У нас паспяхова працуюць і дзяржаўныя, і прыватныя школы, таму разлічваем, што праз чатыры гады нехта з моладзі ўвойдзе ў асноўны склад беларускай зборнай", - расказала Настасся Сарокіна.

Паводле яе слоў, атрымаць алімпіяду было няпроста. "Калі першы раз агучыла на пасяджэнні ФІДЕ гэту ідэю, мне задалі пытанне: "А ці ёсць у вас аэрапорт?" Можаце ўявіць, наколькі вялікую работу мы правялі, каб наша заяўка апынулася ў прыярытэце", - адзначыла старшыня Беларускай федэрацыі шахмат.

Мінск таксама прыме чэмпіянат свету сярод жанчын па шахматах, - які пройдзе па накаўт-сістэме ў 2020 годзе і мужчынскі Кубак свету - 2021.

Беларусь атрымала права правядзення Сусветнай шахматнай алімпіяды ў 2022 годзе на Генеральнай асамблеі Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЕ) у Батумі. У турніры чакаецца ўдзел больш як 1 тыс. чалавек.

11 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.10.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:75
 
Ключевые слова:
Шахматы Олимпиада Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии