Курс валютпокупкапродажа
USD370.88372.68
EUR419.77422.96
RUR5.575.63
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Пасля запуску АЭС у Астраўцы электраэнергія з Беларусі не зможа патрапіць на рынак Літвы


Аб гэтым заявілі ў літоўскім Міністэрстве энергетыкі, каментуючы выказванні беларускіх калег пра перспектывы экспартных паставак электраэнергіі ў краіны Еўрасаюза.
У ведамстве нагадалі, што ў мінулым годзе парламент Літвы прыняў закон, згодна з якім Беларуская АЭС уяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі, навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва.

Пазней урад Літвы ўхваліў план мер, неабходных для абароны краіны ад небяспечнай электраэнергіі, што вырабляецца на станцыі, якая будуецца ў Астраўцы. У гэтым плане асноўная ўвага надаецца мерам бяспекі, якія павінны быць рэалізаваны для абароны інтарэсаў Літвы і яе народа, адзначылі ў Мінэнерга.

"У выпадку ўводу ў эксплуатацыю АЭС у Астраўцы электраэнергія з Беларусі не зможа паступаць на літоўскі рынак, паколькі гэта забаронена законам. Гэтаму будуць перашкаджаць пэўныя механізмы, якія будуць распрацаваныя да запуску станцыі. Яны будуць уключаць адміністрацыйныя і нарматыўныя меры", — паведамілі ў прэс-службе літоўскага ведамства.

9 кастрычніка, выступаючы на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч заявіў, што краіна па-ранейшаму разлічвае на экспарт электраэнергіі ў краіны Еўрасаюза пасля запуску атамнай электрастанцыі, нягледзячы на прэтэнзіі Літвы з нагоды яе небяспечнасці. "У любым выпадку ўзаемаадносіны неабходна выбудоўваць з дапамогай куплі-продажу на рынках, якія сфарміраваліся і фарміруюцца, што дазволіць недыскрымінацыйна, адкрыта і наўпрост забяспечыць гандаль", — сказаў міністр.

Ён заўважыў, што ў беларускай энергасістэмы развітыя сувязі з Расіяй, Украінай і Польшчай, таму тэхнічна электраэнергія з БелАЭС зможа трапіць у Літву і праз тэрыторыю іншых краін. "Трэба не казаць у гэтай сітуацыі пра блакаду, а падтрымліваць тыя сувязі, якія ёсць", — лічыць кіраўнік беларускага Мінэнерга.

Паводле яго слоў, у будаўніцтве БелАЭС у поўнай меры забяспечваюцца самыя сучасныя меры бяспекі. "Ігналінская АЭС у Літве таксама знаходзіцца на мяжы, і калі яна працавала, ніхто не казаў пра пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі", — падкрэсліў Каранкевіч. На яго думку, у экспарце электраэнергіі найбольш важнае пытанне цэнавай канкурэнтаздольнасці.
___________________________________________

Беларуская АЭС у Астраўцы ўзводзіцца за кошт крэдыту Расіі на 10 млрд долараў. Для яе будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006 — тыпавы расійскі праект атамнай станцыі новага пакалення. Увод у эксплуатацыю першага энергаблока запланаваны на 2019 год, другога — на 2020-ты.

Аляксандр Ярашэвіч, БелаПАН
Мінск, 11 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:11.10.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:85
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Астравец Литва
 
 


Комментарии