Курс валютпокупкапродажа
USD370.88372.68
EUR419.77422.96
RUR5.575.63
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Беларускія перапрацоўшчыкі заключылі дагаворы на пастаўку ў Расію прадукцыі на $123 млн


Падпісанне дакументаў адбылося па выніках работы секцыі "Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы і перспектывы", якая прайшла ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.
Беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы сёння на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі заключылі дагаворы на пастаўку ў Расію прадукцыі на $123 млн. 

Самыя буйныя кантракты з расійскімі партнёрамі ў Гродзенскага мясакамбіната - на 500 млн расійскіх рублёў, Дзятлаўскага сыраробнага завода і Верхнядзвінскага масласырзавода - па 300 млн расійскіх рублёў.

Больш за 70 удзельнікаў секцыі сёння абмеркавалі 3 прыярытэтныя напрамкі ў развіцці аграпрамысловай вытворчасці ў Саюзнай дзяржаве: фарміраванне інавацыйных сістэм жывёлагадоўлі Беларусі і Расіі і стварэнне селекцыйна-генетычных цэнтраў; распрацоўка сістэмы машын сельскагаспадарчага прызначэння і ўкараненне на іх аснове сучасных рэсурса- і энергазберагальных тэхналогій у АПК; павышэнне якасці аграрнай адукацыі, абмен вопытам і сумесная падрыхтоўка кадраў для АПК.

Па выніках работы прынята рэзалюцыя, якая прапануе аб`яднаць намаганні Расіі і Беларусі па гэтых напрамках і тым самым вырашыць праблему імпартазамяшчэння ў жывёлагадоўлі і машынабудаванні, павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі аграрнай галіны.

11 кастрычніка 2018, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.10.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Союзное государство
Просмотров:84
 
Ключевые слова:
Форум регионов Магілёў Товарооборот Импортозамещение
 
 


Комментарии