https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) выдзеліць $100 млн на фінансаванне абаротнага капіталу і інвестыцыйнай праграмы ААТ "Беларуськалій"


Адпаведнае крэдытнае пагадненне бакі падпісалі 15 мая ва ўрадзе Беларусі ў прысутнасці прэм`ер-міністра Сяргея Румаса.
Кіраўнік урада адзначыў, што ў ЕАБР добрая гісторыя крэдытных узаемаадносін з Рэспублікай Беларусь. За час супрацоўніцтва бакі рэалізавалі 30 праектаў на агульную суму амаль $1 млрд.

Паводле слоў Сяргея Румаса, дзякуючы падпісанаму сёння пагадненню бакі атрымалі імпульс для выбудоўвання ўзаемадзеяння. "Цяпер больш за шэсць праектаў на розныя сумы ў розных сектарах знаходзяцца ў рабоце. Я хацеў бы сёння абмяняцца думкамі па гэтых праектах, можа, вы недзе бачыце яшчэ нейкія галіны, дзе мы маглі б аб`яднаць намаганні", - сказаў прэм`ер.

У сваю чаргу старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў адзначыў, што пагадненне з "Беларуськаліем" было падпісана ў рэкордныя для банка тэрміны, і выказаў упэўненасць, што гэта толькі пачатак вялікага шляху супрацоўніцтва з прадпрыемствам. Банк плануе прадоўжыць фінансаванне інвестпраграмы "Беларуськалія" на ўзаемавыгадных умовах.

Еўразійскі банк развіцця - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года ў мэтах садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з`яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Цяпер банк разглядае інвестыцыйныя праекты беларускіх прамысловых прадпрыемстваў, накіраваных на мадэрнізацыю дзеючай і стварэнне новых вытворчасцей, у тым ліку з прымяненнем тэхналогій V і VI тэхналагічных укладаў.

Прадаўжаецца актыўная работа ў банкаўскім сектары. З беларускімі банкамі (ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ ААБ "Беларусбанк" і інш.) заключаны дагаворы сіндыкаванага крэдытавання, адкрыты крэдытныя лініі для мэт гандлёвага фінансавання і падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. У актыўнай фазе знаходзяцца перагаворы па ўдзеле ЕАБР у акцыянерным капітале ААТ "Белінвестбанк".

ААТ "Беларуськалій" - адзін з буйнейшых у свеце і самы вялікі на тэрыторыі СНД вытворца калійных мінеральных угнаенняў. Цяпер прадпрыемства рэалізуе маштабны праект па будаўніцтве Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната, які садзейнічае павелічэнню магутнасці па выпуску калійных угнаенняў.

15 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.05.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:36
 
Ключевые слова:
Беларуськалий Кредиты Финансы ЕАБР
 
 


Комментарии