https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што святочную эстафету сёлета гасцінна прымае Слонім - адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі, які за сваё шматвяковае існаванне не аднойчы гераічна пераадольваў суровыя выпрабаванні.

"Ён захаваў гістарычныя карані і цяпер гарманічна спалучае ў абліччы мінулае і сучаснасць", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Вялікая місія Дня пісьменства - аб`ядноўваць усіх беларусаў свету, перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашага народа, любоў да матчынай мовы, выхоўваць беражлівыя адносіны да помнікаў даўніны, садзейнічаць умацаванню пачуцця гонару за Радзіму", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што гэта свята займае пачэсную пазіцыю сярод важнейшых падзей культурнага жыцця краіны і з`яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый і асэнсаваць іх месца ў цяперашнім часе.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём беларускага пісьменства

Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Шаноўныя сябры!

Шчыра вітаю гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства.

Святочную эстафету сёлета гасцінна прымае Слонім - адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі, які за сваё шматвяковае існаванне не аднойчы гераічна пераадольваў суровыя выпрабаванні. Ён захаваў гістарычныя карані і цяпер гарманічна спалучае ў абліччы мінулае і сучаснасць.

Вялікая місія Дня пісьменства - аб`ядноўваць усіх беларусаў свету, перадаваць новым пакаленням літаратурныя і мастацкія скарбы нашага народа, любоў да матчынай мовы, выхоўваць беражлівыя адносіны да помнікаў даўніны, садзейнічаць умацаванню пачуцця гонару за Радзіму.

Гэта ўрачыстае свята займае пачэсную пазіцыю сярод важнейшых падзей культурнага жыцця краіны і з`яўляецца добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да спрадвечных нацыянальных традыцый і асэнсаваць іх месца ў цяперашнім часе.

Сардэчна жадаю ўсім новых цікавых сустрэч, плённай працы і творчага натхнення. Аляксандр Лукашэнка.

31 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:354
 
Ключевые слова:
Слонім Дзень беларускага пісьменства Фэст культуры
 
 


Комментарии