https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Берліне праходзяць акцыі пратэсту супраць каранціну


У Берліне праходзяць дзясяткі ўзгодненых акцый пратэсту супраць каранціну.
Большасць з іх праходзяць адна за іншай ў раёне цэнтральнай плошчы Александерплац. У арганізацыю дэманстрацый ўносіць карэктывы пандэмія. Александерплац і прылеглыя вуліцы падзелены на некалькі зон плошчай каля 20 кв.м, якія па перыметры пазначаныя чырвона-белай стужкай. Унутры кожнай зоны могуць знаходзіцца максімум 50 чалавек, за чым строга сочыць паліцыя.

"На сёння тут запланавана 21 дэманстрацыя", - распавяла супрацоўніца прэс-службы берлінскай паліцыі. Паводле яе слоў, за парадкам у горадзе сочаць больш за 1 тыс. паліцэйскіх. Пакуль істотных правапарушэнняў не зафіксавана. На некалькіх чалавек склалі пратакол за парушэнне дыстанцыі.

На працягу мінулых тыдняў у Берліне адбылося некалькі няўзгодненых акцый пратэсту супраць абмежавальных мер, якія ўвялі ўлады з-за пандэміі каранавіруса. Праціўнікі каранцінных мер збіраюцца па ўсёй ФРГ.

Звязда, 16 траўня 2020
 
Дата публикации:16.05.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:131
 
Ключевые слова:
Германия Коронавирус Протесты Эпидемия Карантин
 
 


Комментарии