https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Буйнейшы кніжны форум пройдзе ў Маскве 24-27 верасня


Дэлегацыя Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прыме ўдзел у 34-м Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы.
Свой пачатак буйнешны прэзентацыйны кніжны праект бярэ з 1977 года. У апошнія дзесцігоддзі маскоўская пляцоўка заваявала высокі аўтарытэт у кнігавыдаўцоў, кнігагандляроў, паліграфістаў не толькі Расіі і краін СНД, але і Усходняй Еўропы. Кірмаш збірае сотні выдавецтваў і кнігагандлёвых прадпрыемстваў практычна з усіх рэгіёнаў Расіі і дзесяткаў краін свету. За дні працы сёлета на кірмашы мяркуецца правядзенне звыш 700 мерапрыемстваў. Наведвальнікамі кніжнага свята стануць каля 100 тысяч масквічоў і гасцей сталіцы Расіі.

Сярод іншых удзельнікаў кніжнага кірмашу — і беларуская дэлегацыя са сваім прадстаўнічым стэндам. Па традыцыі будзе прадстаўлена літаратура такіх айчынных выдавецтваў, як «Беларусь», «Вышэйшая школа», «Народная асвета», «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Мастацкая літаратура», «Беларуская навука», Выдавецкі дом «Звязда».

Сяргей Шычко
Звязда, 17 верасня 2021
 
Дата публикации:17.09.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Москва Книжный форум Книгоиздание
 
 


Комментарии