https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сведчанні злачынстваў на беларуска-польскай граніцы, сабраныя пад вокладкай кнігі


Кніга, якая ўбачыла свет у выдавецтве «Беларусь», — адзін з вынікаў шырокага грамадскага расследавання злачынстваў супраць бежанцаў.
У выданні прадстаўлены факты і дакументальныя паказанні беларускіх і замежных журналістаў аб злачынствах супраць бежанцаў, здзейсненых уладамі Польшчы і Літвы, а таксама прадстаўнікамі шматлікіх службаў гэтых дзяржаў на сумежных з Беларуссю ўчастках дзяржаўнай граніцы летам і восенню гэтага года. 



— Выданне прысвечана тым падзеям, якія цяпер без перабольшання на слыху ва ўсяго свету, — адзначыў падчас прэс-прэзентацыі кнігі, якая адбылася ў Доме прэсы, старшыня праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб`яднання «Беларускае грамадства «Веды» Вадзім Гігін. — Апублікаваныя даныя адлюстроўваюць злачынныя дзеянні польскіх і літоўскіх сілавікоў, а таксама палітыкаў, якія аддаюць гэтыя злачынныя загады. Да кнігі вялікую цікавасць праяўляюць за мяжой, у першую чаргу ў Расійскай Федэрацыі. Некалькі выдавецтваў на тэрыторыі Еўрапейскага саюза выступілі з ініцыятывай яе выдання на англійскай, а магчыма, і на італьянскай мовах.

У работу па зборы фактаў актыўна ўключыўся Выдавецкі дом «Беларусь сегодня». У планах аўтараў праекта — зафіксаваць і сведчанні бежанцаў. «Яны расказваюць аб тым, што адбылося, але калі трэба зафіксаваць іх персанальныя даныя, бежанцы маўчаць: баяцца помсты ў тым ліку з боку тых рэжымаў, бо разумеюць, што гэта адзіная прастора Еўрапейскага саюза», — акцэнтаваў увагу Вадзім Гігін.

Як заўважыў старшыня камісіі па этыцы Беларускага саюза журналістаў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч, кніга застанецца ў гісторыі і будзе запатрабаваная грамадствам, усімі людзьмі, якія хочуць ведаць праўду. «Трэба зафіксаваць усе злачынствы, каб пасля можна было аргументавана паказваць многім народам, спажыўцам медыя сваю пазіцыю, а таксама дэманстраваць агульнаеўрапейскія факты, да чаго прыводзяць тыя ці іншыя тэндэнцыі ў зносінах паміж дзяржавамі, палітычнымі сістэмамі, — падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч. — Калі мы не азірнёмся назад і не паглядзім на вопыт палітычнай гісторыі другой паловы стагоддзя, не зразумеем, як выходзілі з крызісу пасля той страшнай бойні, учыненай нацысцкай Германіяй».

— Мы цяпер назіраем вельмі небяспечны працэс краху той сістэмы, якая ўзнікла пасля 1945-га года, — заявіў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Дзермант. — Нагадаю, што менавіта па выніках Другой сусветнай вайны была прынята Дэкларацыя правоў чалавека, а таксама створана Арганізацыя Аб`яднаных Нацый. Гэтыя інстытуты, дзе з аднаго боку — абарона і выкананне правоў чалавека, а з другога — міжнародная арганізацыя, у юрысдыкцыю якой уваходзіць у тым ліку абарона ўразлівых асоб, бежанцаў. Па сутнасці, уся еўрапейская гуманістычная традыцыя, якая пасля 1945 года была на вяршыні свайго развіцця, сёння перажывае не проста крызіс, а крушэнне.

На думку палітолага, працэс бесчалавечных адносін да бежанцаў звязаны і з працэсам рэабілітацыі нацызму, які і быў асноўнай страшнай сілай падчас Другой сусветнай вайны, якая пагарджала элементарнымі правамі чалавека і выбудавала расавую іерархію ў адносінах да іншых людзей, акрамя немцаў. «Тое ж самае, па сутнасці, адбываецца і цяпер, — заўважыў палітолаг. — Дэгуманізацыя, якую мы назіраем у Еўрапейскім саюзе, — гэта трывожны і жудасны сігнал».

Неўзабаве кніга з`явіцца ва ўсіх кнігарнях. Па яе матэрыялах створаны інтэрнэт-праект — які будзе ўвесь час абнаўляцца і стане пашыраным працягам кнігі.

Аўтар: Вераніка Канюта
Звязда, 2 снежня 2021
 
Дата публикации:02.12.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:148
 
Ключевые слова:
Права человека Нелегальная миграция Беженцы Евросоюз Дегуманизация Польша Граница
 
 


Комментарии