«Трэба разумець, што людзі, якія сочаць за навінамі, не заўсёды могуць аддзяліць праўду ад хлусні. Калі не з’яўляешся рэальным удзельнікам падзей і атрымліваеш вялікую колькасць інфармацыі ў выглядзе фэйкаў, сапраўды цяжка праўду ад хлусні аддзяліць. На Захадзе палітыку ў прынцыпе даўно ператварылі ў пастановачнае кіно, шоу. Людзей прывучылі да такога фармату падачы інфармацыі, таму праўда часам нецікавая. Больш цікавы фэйк, шоу. Таму што прыгожа пастаўлены», — сказаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што рэальнасць часам сумная і не такая яркая, як хлусня і фэйкі. «І ў гэтым галоўная праблема. У выніку мы бачым: нават прымітыўна сфабрыкаваныя сюжэты прымаюцца людзьмі на веру. А любая вайна, перш за ўсё негарачая, гібрыдная вайна, гэта барацьба за розумы людзей. І мы павінны абараніць нашых людзей. Пытанне, як. Аб гэтым мы і будзем размаўляць», — сказаў беларускі лідар.
Звязда, 31 мая 2022