https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Навагрудскім раёне пераўтварылі геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння


Аб гэтым паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 6 лістапада 2024 года № 58 прадугледжана пераўтварэнне геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння ўзгорак «Гара Пуцэвіцкая» у геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння гара «Пуцэвіцкая».

Рашэнне прынята ў сувязі са змяненнем межаў, плошчы, рэжыму аховы і выкарыстання названага помніка прыроды, які знаходзіцца ва ўпраўленні Навагрудскага райвыканкама. Яго плошча складзе 91,8 га.

На тэрыторыі помніка прыроды дзейнічае рэжым аховы і выкарыстання ў адпаведнасці з законам «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях». У прыватнасці, на гэтых землях забараняюцца: разведка і распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў, скід сцёкавых вод у навакольнае асяроддзе, мыйка механічных транспартных сродкаў, правядзенне суцэльных высечак галоўнага карыстання, узвядзенне аб’ектаў будаўніцтва (выключэнне — выкананне работ, звязаных з уладкаваннем або добраўпарадкаваннем тэрыторыі, уладкаваннем экалагічных сцежак, будаўніцтва эколага-інфармацыйных цэнтраў).

Пад забаронай таксама размяшчэнне палатак і палаткавых мястэчкаў, турысцкіх стаянак, іншых абсталяваных зон і месцаў адпачынку, правядзенне масавых мерапрыемстваў пры адсутнасці добраўпарадкавання тэрыторыі, развядзенне вогнішчаў, раскарчоўка пнёў, стварэнне лясных культур з выкарыстаннем інтрадуцыраваных парод дрэў і кустоў.

Пастанова ўступае ў сілу з 28 лістапада.

Звязда, 22 лістапада 2024
 
Дата публикации:22.11.2024
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:31
 
Ключевые слова:
Охрана природы Навагрудак
 
 


Комментарии