https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі ўзялі два медалі ў групавых практыкаваннях на турніры «Нябесная грацыя» у Катары


На міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы «Нябесная грацыя» ў Катары разыграны медалі ў групавых практыкаваннях.
Нашу каманду ў гэтым відзе праграмы прадстаўлялі Кір’яна Шаўцова, Валерыя Мальковіч, Эмілія Вячорка, Таісія Ерчак і Злата Бучанкова. У практыкаванні з пяццю абручамі беларускі набралі 33,05 бала і заваявалі Срэбра, саступіўшы толькі гімнасткам з Узбекістана. У кампазіцыі з трыма стужкамі і двума мячамі нашы спартсменкі з вынікам 28,15 бала сталі ўладальніцамі бронзы, перамогу святкавалі расійскія грацыі з Ніжняга Ноўгарада.

Такім чынам, на дадзены момант у актыве беларускай дэлегацыі ў Досе шэсць узнагарод (0-2-4). Раней другое месца ў мнагабор’і ў сеніёрак заняла Аліна Гарнасько, а сярод юніёрак на трэцюю прыступку п’едэстал падымаліся Ніколь Леута (булавы), Маргарыта Журовіч (скакалка) і Ніка Косціна (абруч). Праграму турніру «Нябесная грацыя» сёння завершаць Фіналы ў асобных відах у сеніёрак, усяго ўдзел у спаборніцтвах прымаюць больш за 100 гімнастак з 25 краін.

Звязда, 22 лістапада 2024
 
Дата публикации:22.11.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:32
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Художественная гимнастика
 
 


Комментарии