Дзмітрый Крутой адзначыў, што геаграфічнае размяшчэнне Оршы адыграла важную ролю ў гісторыі горада. "Наўрад ці ёсць беларус, які хаця б раз не быў праездам у Оршы. Сімвалічна, што сярэдзіна акцыі "Марафон адзінства" праходзіць менавіта тут. Па сутнасці, горад - скрыжаванне лёсаў беларусаў: шумны, жывы і вельмі дынамічны. Орша - гэта горад, дзе жывуць патрыёты і працавітыя людзі, якія прадстаўляюць разнастайнасць нашай вялікай краіны", - падкрэсліў ён.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама нагадаў аб цяжкіх часах у гісторыі горада, згадаўшы, што Орша перажыла нямала перамен. "Хто толькі не дзяліў і не захопліваў гэтыя землі: ад Напалеона і Гітлера, былі тут і міжусобныя войны", - сказаў ён.
Таксама Дзмітрый Крутой успомніў няпростыя 90-я гады, калі Орша стала асацыявацца з бандытызмам і карупцыяй. "Малады Прэзідэнт з першых дзён узяў рэгіён і горад пад свой асаблівы кантроль. У наступным годзе будзе роўна 30 гадоў, як ён першы раз прыехаў сюды з афіцыйным візітам. Адзін толькі Аршанскі льнокамбінат наш лідар наведваў 5 разоў. У наступным годзе таксама рыхтуем вялікую нараду па развіцці льняной галіны менавіта тут", - дадаў ён.
Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, у 2018 годзе Орша зноў прыцягнула ўвагу ўсёй краіны. "Тут пачаўся эксперымент па адраджэнні раёна. Зноў перамены, але ўжо добрыя і знакавыя. Указам па беспрэцэдэнтным пакеце падатковых, фінансавых і працоўных стымулаў і льгот па развіцці раёна было ахоплена фактычна кожнае прадпрыемства. За кожным былі замацаваны вышэйшыя службовыя асобы, міністры, члены ўрада. Было распрацавана 400 мерапрыемстваў па 18 напрамках - ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да лагістыкі і турызму. Бюджэт праграмы - Br2,8 млрд. Ні адзін раён краіны ніколі не атрымліваў такога фінансавання", - рэзюмаваў Дзмітрый Крутой.
7 снежня 2024, Орша
БЕЛТА
БЕЛТА