З 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 1024285 жыхароў Еўропы. Так, з Латвіі прыбылі 322 427 чалавек, з Літвы — 584 491, з Польшчы — 103 278. У Беларусь таксама прыбылі 14 089 грамадзянін з 35 краін, уключаных 19 ліпеня ў спіс пашыранага бязвізу.
У пагранічным ведамстве нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў. Іншаземцы змогуць прыязджаць у Беларусь без візы да 31 снежня 2025 года ўключна.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта.
Звязда, 23 снежня 2024