https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь уваходзіць у лік найбольш запатрабаваных навагодніх маршрутаў расіян


Беларусь уваходзіць у топ-15 найбольш запатрабаваных навагодніх маршрутаў расіян, пры гэтым павелічэнне попыту на падарожжы ў рэспубліку склала каля 15%. Такія звесткі прадставіў тураператар Fun&Sun.
У Беларусі ў снежні-студзені гасцяць у сярэднім пяць-шэсць сутак. Прычын, чаму суседзі выбіраюць гэтую краіну для турпаездкі, называюць некалькі. Па-першае, сюды можна лёгка і досыць хутка прыехаць: віза не патрэбна, наладжаны чыгуначныя, паветраныя і аўтамабільныя зносіны.

Па-другое, знаходжанне на месцы таксама не выклікае цяжкасцяў ні з зносінамі (адна з дзяржаўных моў — руская), ні з аплатай тавараў і паслуг (без праблем можна абмяняць грошы, разлічыцца банкаўскай картай сістэмы «Мір»). Да таго ж можна набыць прадукцыю беларускіх і замежных брэндаў, прычым не выключана, што ўдасца зэканоміць за кошт сезонных распродажаў.

Па-трэцяе, значная частка гасцей аддаюць перавагу санаторнаму адпачынку. Паводле інфармацыі тураператара «Алеан», гэтага жадае 81% заказчыкаў. Яшчэ 11% арыентуюцца на экскурсійныя туры, 8% браніруюць мінскія гасцініцы. У лідарах знаходзяцца трохсутачныя заезды. На перыяд з 30 снежня па 3 студзеня прыпадае максімальны попыт. Якія імкнуцца аздаравіцца набываюць пуцёўкі на 10-11 дзён, якія прадугледжваюць розныя працэдуры. Пры гэтым многія здраўніцы ладзяць для адпачывальнікаў забаўляльныя праграмы на Новы год.

Акрамя таго, цікавасць да экскурсійных прапаноў за 12 месяцаў вырасла ў паўтара раза, кошт — на 5%. Найбольш папулярная праграма, якая ўключае Мінск, Брэст, Камянец, візіт у Белавежскую пушчу і маёнтак Дзеда Мароза, музейны комплекс «Дудуткі». Высокая цікавасць і да архітэктурных славутасцяў рэспублікі, у прыватнасці, да замкаў.

Звязда, 25 снежня 2024
 
Дата публикации:25.12.2024
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:30
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Санаторное лечение
 
 


Комментарии