"Польшча праводзіць супраць Беларусі самую агрэсіўную і дрэнную палітыку. Я нічога не прыдумваю. Мы - вашы суседзі, мы шмат гадоў жылі ў адной дзяржаве. Дрэнна, добра... Вы сёння прэтэндуеце на Заходнюю Беларусь да Мінска, пра Заходнюю Украіну пачалі ўжо гаварыць. Навошта вам гэта імперства? Вы ж разумееце, што вы ў нас нават метра тэрыторыі не атрымаеце. Гэта наша тэрыторыя. У нас жывуць палякі, але гэта мае палякі. Таму ў вас нейкія пасылы дзікія ідуць, калі вы спрабуеце абгрунтаваць тую ці іншую тэндэнцыю ў вашай палітыцы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Мы хочам з вамі жыць, нармальна жыць. Мы для вас заўсёды былі сябрамі і хочам жыць у дружбе, - падкрэсліў беларускі лідар. - Купілі вы ў карэйцаў танкі, ну і бог з вамі. Не крычыце, што вы там супраць Расіі. Якой Расіі? Вы ж мяжуеце не з Расіяй, вы ж мяжуеце з Беларуссю. З Калінінградам хочаце там раскрычацца? Не раю. І вы разумееце, што гэта немагчыма. Таму ў вас ненармальная нейкая ў гэтым плане палітыка".
Адказваючы на пытанне аб выкліках у сферы нелегальнай міграцыі, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Польшча па камандзе Еўрасаюза і ЗША ўвяла супраць Беларусі санкцыі, нягледзячы на цесныя бізнес-кантакты з польскімі прадпрымальнікамі.
"Што такое санкцыі? Гэта ўдушэнне майго народа і мяне. Гэта пятля на шыі. Вы накінулі пятлю на шыю. І вы што, хочаце, каб я абараняў вас? І я адкрыта сказаў: "Я не буду вас абараняць, таму што вы душыце мой народ. Санкцыі - гэта перш за ўсё супраць народа", - сказаў Прэзідэнт.
Больш таго, у 2020 годзе ішло прамое ўмяшанне не толькі ў выбарчы працэс, але і з тэрыторыі Польшчы накіроўваліся спробы разваліць краіну.
Прадаўжаючы тэму сітуацыі на граніцы, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Польшчы пабудавалі сцяну, нібыта спрабуючы абараніцца ад мігрантаў. Пры тым, што праз Беларусь у ЕС ідзе толькі малая доля мігрантаў ад агульнага патоку. "Вы ж іх забіваеце і закопваеце ў лесе. Журналістаў туды не пускаюць", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
"Поўная карупцыя, хлусня. Ведаеце, колькі трэба часу мігрантам, каб пераадолець вашу сцяну, - 10 мінут пад, 15 мінут праз. А яны ж плацяць добрыя грошы вашым там, якія ахоўваюць граніцу. Яны (пагранічнікі.) проста адварочваюцца. Вось ваша палітыка. Якія прэтэнзіі да мяне? Мы ж для палякаў бязвіз арганізавалі. Мы адкрытыя для вас. А вы сваіх людзей да нас не пускаеце. Таму што яны праўду з Беларусі прывязуць. Што беларусы любяць палякаў, што яны да іх ставяцца па-чалавечы, як да суседзяў, талерантная, добрая, цудоўная краіна", - сказаў Прэзідэнт.
"Чаму вы на нас глядзіце праз ствол гарматы або праз прыцэл аўтамата? Мы не збіраемся на вас нападаць. Навошта? Мы ж не зможам вас перамагчы. Але і вы павінны ведаць, што вы нас не пераможаце ніколі. Нават калі б у нас не было Расіі, ядзернай зброі, яшчэ нечага. Гэта наша зямля", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Аляксандр Квасьнеўскі, былы Прэзідэнт (Польшчы.), разумную думку нядаўна сказаў пра амерыканцаў і вас: калі вы думаеце, што вы будзеце пад амерыканцамі або на амерыканскім кані тут скакаць і заўсёды будзеце дружыць з Амерыкай, - памыляецеся. Будзе, як з Украінай. Улада памяняецца і вы застаняцеся пры ўласных інтарэсах. А тут з намі жыць вы будзеце заўсёды. З Расіяй, з намі, з прыбалтамі. У вас і з Літвой не вельмі добрыя адносіны. І з Украінай, мы гэта бачым. Навошта вам гэта? Вы хочаце быць апорай ЗША ў Еўропе? Вельмі дарэмна. Палякі гэту палітыку не падтрымаюць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён яшчэ раз заклікаў Польшчу жыць дружна: "Калі вы хочаце, каб было добра, - здымайце санкцыі, давайце супрацоўнічаць разам".
Кіраўнік дзяржавы агучыў і цалкам канкрэтную перасцярогу: "У вас няпростая сітуацыя. Вы там пасварыліся з немцамі, ёсць вельмі сур`ёзныя праблемы. І з намі. Вы што, на два франты "ваяваць" хочаце? Вы гатовы зайсці ў Заходнюю Украіну. Паспрабуйце толькі. Будзеце мець тады справу і з Беларуссю, і з Расіяй. Не трэба лезці ва Украіну. Заходняя Украіна - гэта Украіна. Яна ўжо ніколі не будзе Польшчай. Гэтак жа, як і Заходняя Беларусь".
26 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
26 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА