Каментуючы тэму дэмакратычнасці ў разуменні асобных краін і, у прыватнасці, назіранне за выбарамі з боку БДІПЧ, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Яны гавораць аб нейкай дэмакратыі, аб правах чалавека, выбарчым працэсе - вучаць нас. А мы задаём простае пытанне разам з Лаўровым (міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.): пакажыце нам хаця б да працэсу, да выбараў гэтыя крытэрыі. Пакажыце нам гэтыя патрабаванні. Яны самі сабе прыдумалі і пачынаюць потым разважаць на гэту тэму".
"Мы іх запрасілі: "Прыязджайце" - "Вы нас позна запрасілі". А дзе напісана, што мы вас павінны запрасіць учора, а не заўтра або сёння? Вы проста не хацелі ехаць. Значыць, не паехалі. Чаго вы крычыце, што мы вас не запрасілі? Мы нікому не забаранялі ўезд у Беларусь", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што грамадзяне прыблізна дзевяці дзясяткаў краін маюць права на бязвізавы ўезд у нашу краіну, і прапанаваўшы назваць яшчэ якую-небудзь краіну, якая дэманструе такую адкрытасць. "Не назавяце", - канстатаваў беларускі лідар.
26 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
26 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА