Асколкі метэарыта, падзенне якога было зафіксавана 25 снежня мінулага года, знойдзены каля Жодзіна, паведамілі ў клубе "Астраномінск".
"Асколкі каляднага метэарыта, які ярка ўспыхнуў на вячэрнім небе 25 снежня 2024 года ў 17:29 па беларускім часе, нарэшце трапілі ў рукі даследчыкаў з каманды "Астраномінск" і Уральскага дзяржуніверсітэта", - распавялі ў клубе.
Там растлумачылі, што арбіта метэарыта і месца падзення вызначылі дзякуючы відэаздымцы аўтаматычных камер патрулявання метэораў. Раён падзення асколкаў прачэсвалі практычна месяц.
У пошуках удзельнічалі валанцёры, а таксама даследчыкі з каманды Мінскага планетарыя і "Астраномінска". Пакуль што знойдзена некалькі фрагментаў, і пошукі працягнуцца. Таксама патрэбна будзе экспертыза знойдзеных асколкаў.
Агульная маса ўсіх асколкаў ацэньваецца ў некалькі кілаграм.
Знаходка гэтага метэарыта мае вялікае навуковае значэнне і можа стаць шостым вядомым выпадкам на тэрыторыі Беларусі.
Знаходка гэтага метэарыта мае вялікае навуковае значэнне і можа стаць шостым вядомым выпадкам на тэрыторыі Беларусі.