https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Знішчальнік ВПС Рэспублікі Карэя падчас вучэнняў выпадкова скінуў бомбу на вёску


Знішчальнік ВПС Рэспублікі Карэя падчас вучэнняў выпадкова скінуў бомбу на вёску ў раёне горада Пхочхон. Пацярпелі мірныя жыхары, паведамляе агенцтва Рэнхап.
Вучэнні праходзілі ў раёне палігона Сынчжын з удзелам ВПС, сухапутных войскаў Рэспублікі Карэя і дыслакаваных у краіне амерыканскіх войскаў. ВПС задзейнічалі баявыя самалёты F-35A, F-15K, KF-16 і FA-50. «Па заяве ВПС, восем бомбаў MK-82 былі анамальна скінутыя з знішчальніка KF-16 і ўпалі за межамі палігона», — паведамляе агенцтва.

Сфармавана камісія па расследаванні інцыдэнту і ацэнцы ўрону.

Бомба MK-82 прызначана для разбурэння будынкаў і мастоў, яна стварае варонку дыяметрам 8 м і глыбінёй 2,4 м. Радыус паражэння адной бомбы складае прыкладна памер футбольнага поля. Яна скідаецца ў некіравальным рэжыме, без навядзення.

Паводле даных тэлеканала YTN, у вёсцы Нагок, куды ўпала бомба, пацярпелі некалькі будынкаў, у тым ліку царква, а таксама фургон.

Звязда, 6 сакавіка 2025
 
Дата публикации:06.03.2025
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:34
 
Ключевые слова:
Южная Корея Военные учения США Происшествия
 
 


Комментарии