https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


4-я кальцавая лінія метро ў Мінску ўжо праектуецца і будзе будавацца з 2030 года


Гэтую навіну агучыў дырэктар праектнай арганізацыі «Мінскметрапраект» Міхаіл Рудзько. Паводле яго інфармацыі, гэта будзе кальцавая лінія працягласцю каля 25 кіламетраў, на якой, згодна з генпланам, прадугледжана 17 новых станцый.
Плануецца пачаць будаўніцтва з раёнаў, дзе пражываюць больш за 800 тысяч чалавек, уключаючы Фрунзенскі і Маскоўскі раёны, а таксама новы жыллёвы комплекс «Паўночны Бераг». Пасля завяршэння станцыі «Парк Дружбы Народаў» (на трэцяй лініі метро) плануецца прыступіць да наступнага этапу. Глыбіня перасадачных стацый Кальцавой лініі будзе значна большай, у раёне 20–25 метраў (стандартная глыбіня — 12–16 метраў). Афармляцца новыя станцыі будуць у стылі мінімалізму і практычнасці, але будуць адрознівацца індывідуальнасцю. 

Штогадовы аб’ём перавозкі пасажыраў мінскім метро складае да 300 мільёнаў чалавек. Удзельная вага метрапалітэна ў гарадскіх перавозках камунальным пасажырскім транспартам набліжаецца да 40 працэнтаў, а сярэднесутачная перавозка — да 700 тысяч чалавек. У канцы снежня мінулага года трэцяя лінія была падоўжаная на 3 станцыі і ўведзена ў эксплуатацыю электрадэпо «Слуцкае».

Сяргей Куркач
Звязда, 6 сакавіка 2025
 
Дата публикации:06.03.2025
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:31
 
Ключевые слова:
Мінск Метрополитен Строительство
 
 


Комментарии