https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дні культуры Беларусі пройдуць ва Узбекістане


Аб гэтым паведамляе прэс-служба беларускага Міністэрства замежных спраў.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандр Агароднікаў сустрэўся з міністрам культуры Узбекістана Азадбекам Назарбекавым.

«Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі аб стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы культуры. Быў адзначаны высокі ўзровень узаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў, уключаючы супрацоўніцтва ў галіне кінематаграфіі, тэатральнай творчасці, удзел у фестывалях і выставачных мерапрыемствах», — гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства нашай краіны.

Акрамя таго, бакі разгледзелі пытанні пашырэння супрацоўніцтва ў галіне кінавытворчасці, падрыхтоўкі кадраў і абмену перадавым вопытам па ўкараненні інавацый і інфармацыйных тэхналогій у сферы культуры і мастацтва.

Былі таксама абмеркаваны маючыя адбыцца ў 2025 годзе знакавыя мерапрыемствы ў сферы культуры, у прыватнасці, Дні культуры Беларусі ва Узбекістане і Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Звязда, 6 сакавіка 2025
 
Дата публикации:06.03.2025
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:81
 
Ключевые слова:
Узбекистан Сотрудничество Дни культуры
 
 


Комментарии