https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сельгасарганізацыі Беларусі ў I квартале павялічылі вытворчасць малака на 8,5 працэнта


Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Федчанка ў час падвядзення вынікаў функцыянавання аграпрамысловага комплексу.
У сельгасарганізацыях Беларусі за I квартал малака атрымана на 8,5 працэнта больш, чым у мінулым годзе.

"З пачатку бягучага года галіна жывёлагадоўлі паказвае нядрэнныя рэзультаты. Так, за чатыры месяцы бягучага года з дадатнай дынамікай працавалі ўсе вобласці. Напрыклад, нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор`я, у Віцебскай вобласці не дапусцілі спаду вытворчасці малака і нават павялічылі прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы", - адзначыў Сяргей Федчанка.

Паводле яго слоў, за студзень-сакавік 2024 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі атрымана 2105,4 тыс. т малака, або 108,5 працэнта да студзеня-сакавіка 2023 года. Сярэдні надой ад каровы па рэспубліцы склаў 1518 кг, што на 119 кг больш за студзень-сакавік 2023 года.

Акрамя таго, за студзень-сакавік 2024 года атрымана жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 446,6 тыс. т (102,8 працэнта), у тым ліку буйной рагатай жывёлы - 161,6 тыс. т (103,5 працэнта), свіней - 109,6 тыс. т (105,4 працэнта), птушкі - 175,3 тыс. т (100,6 працэнта).

"За першы квартал тэмп вытворчасці жывёлы і птушкі склаў 102,8 працэнта. Не забяспечаны рост вытворчасці жывёлы і птушкі да студзеня-сакавіка 2023 года толькі ў Гомельскай вобласці - 93,7 працэнта. Буйной рагатай жывёлы пастаўлена 161,6 тыс. т, што да студзеня-сакавіка 2023 года склала 103,5 працэнта. Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы на гадоўлі і адкормліванні павялічана па рэспубліцы на 25 г і склала 636 г", - падкрэсліў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

28 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.05.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:111
 
Ключевые слова:
Животноводство Продовольственная безопасность Молоко Сельское хозяйство
 
 


Комментарии