https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чаму Захад хоча перапісаць пад сябе гісторыю Беларусі


28 траўня ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбыўся круглы стол на тэму: "Захаванне гістарычнай памяці. Чаму Беларусі хочуць навязаць псеўдагерояў".
Супраць Беларусі, як адзначаюць эксперты, вядзецца гібрыдная вайна. Яна ўключае цэлы спектр напрамкаў: эканоміка, палітыка, інфармацыя і нават гісторыя. Гэта значыць атака вядзецца на ключавыя напрамкі, якія цэментуюць незалежную і суверэнную дзяржаву. А таму не выпадкова калектыўны Захад спрабуе перапісаць гісторыю Беларусі, што называецца пад сябе. Такія спробы ўжо былі ва Украіне і Прыбалтыцы, калі нацыянальнымі героямі сталі калабарацыяністы і нацыяналісты, што прывяло да адраджэння нацызму.

І гэтая праца працягваецца. Напрыклад, нядаўна кіеўскія ўлады ў Адэсе перайменавалі вуліцу Беларускую ў вуліцу К.Каліноўскага. Гэта зроблена нібыта ў падтрымку аднайменнага палка, які ваюе на баку нацыяналістычнага кіеўскага рэжыму, забівае мірных грамадзян. Вуліца Каліноўскага ёсць і ў Мінску.

Хто такі Кастусь Каліноўскі? Чаму грамадскія арганізацыі выступаюць за перайменаванне вуліцы ў Мінску, названай яго іменем? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ўдзельнікі круглага стала.

Удзельнікі:
*старшыня арганізацыі "Рух Саюз" Сяргей Лушч,
*палітычны эксперт, старшыня БГА "Русь" Мікалай Сяргееў,
*доктар філасофскіх навук Леў Крыштаповіч,
*палітычны эксперт, намеснік Старшыні арганізацыі "Рух Саюз" Дзмітрый Семчанка.



Sputnik Беларусь, 28 траўня 2024
 
Дата публикации:28.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:113
 
Ключевые слова:
Ономастика Кастусь Каліноўскі История Беларуси
 
 


Комментарии