https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Раскамнагляд абмежаваў доступ да месенджара Viber у Расіі


Па словах члена думскага камітэта па інфармацыйнай палітыцы Антона Немкіна, сума штрафаў месенджара Viber за апошнія два гады перавысіла 1,8 млн руб.
Раскамнагляд абвясціў аб увядзенні абмежаванняў на доступ да месенджара Viber у Расіі з-за невыканання патрабаванняў расійскага заканадаўства, паведамілі ў ведамстве.

"Доступ да сэрвісу Viber абмежаваны ў сувязі з парушэннем патрабаванняў расійскага заканадаўства да арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі", - сказана ў паведамленні.

Там падкрэсліваецца, што выкананне гэтых патрабаванняў неабходна для прадухілення пагроз выкарыстання месенджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах, а таксама вярбоўкі грамадзян для іх учынення, продажу наркатычных сродкаў.

Апроч таго, Раскамнагляд заявіў аб размяшчэнні ў месенджары супрацьпраўнай інфармацыі.

Мінск, 13 снежня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:13.12.2024
Тематика:Бизнес, Разное
Просмотров:62
 
Ключевые слова:
Россия Viber Соцсети Интернет
 
 


Комментарии