https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СААЗ: Дзякуючы канвенцыі супраць тытуню ўдалося выратаваць мільёны жыццяў


Пра гэта паведамляецца на Сайце навін ААН.
За апошнія два дзесяцігоддзі ўжыванне тытунёвых вырабаў у свеце знізілася на трэць, паведамляюць з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і нагадваюць, што найважнейшую ролю ў гэтым адыграла Рамачная канвенцыя СААЗ па барацьбе супраць тытуню. На гэтым тыдні спаўняецца 20 гадоў з моманту яе ўступлення ў сілу. 

Канвенцыя — гэта першы ў гісторыі дагавор у галіне грамадскай аховы здароўя, заключаны пад эгідай СААЗ. Бакамі канвенцыі з’яўляюцца больш за 180 дзяржаў, у якіх пражывае каля 90% жыхароў планеты. Дагавор уяўляе сабой прававую аснову і комплексны пакет мер па барацьбе з тытунем, якія дапамаглі выратаваць мільёны жыццяў. Сярод іх — законы, якія забараняюць курэнне ў грамадскіх месцах, увядзенне павышаных падаткаў на тытунёвыя вырабы, выкарыстанне графічных папярэджанняў аб шкодзе для здароўя на пачках цыгарэт.

«Тытунь — гэта чума для чалавецтва, галоўная прычына смерцяў і хвароб ва ўсім свеце, якія можна было б прадухіліць», — сказаў Генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэесус.

«Канвенцыя — важная веха ў галіне грамадскай аховы здароўя і міжнароднага права. Мы працягваем заклікаць краіны да далейшага ўзмацнення і ўкаранення прапанаваных у ёй мераў», — дадаў ён. Гебрэесус заклікаў краіны, якія яшчэ не ратыфікавалі канвенцыю, зрабіць гэта як мага хутчэй.

Сёння ўжо каля 5,6 млрд чалавек знаходзяцца пад абаронай прынамсі адной з мер, прадугледжаных канвенцыяй. 138 краін патрабуюць размяшчаць на пачках цыгарэт буйныя графічныя папярэджанні аб шкодзе для здароўя, дзясяткі краін увялі патрабаванне для кампаній прадаваць цыгарэты ў простай упакоўцы без брэндынгу, дызайну або лагатыпа.

Таксама ў СААЗ адзначылі, што больш за чвэрць насельніцтва свету цяпер абаронена палітыкай «бяздымнага асяроддзя», гэта значыць забароны на курэнне ў памяшканнях. Больш за 66 краін увялі забароны на рэкламу і прасоўванне тытунёвых вырабаў.

Ужыванне тытуню з’яўляецца адным з асноўных фактараў развіцця неінфекцыйных захворванняў, якія выклікаюць заўчасную смерць і інваліднасць. Гэта, у сваю чаргу, абарочваецца вялізнымі выдаткамі ў сферы аховы здароўя. Больш за тое, пад вырошчванне тытуню адводзяцца вялікія плошчы, якія ў адваротным выпадку маглі б выкарыстоўвацца для вытворчасці прадуктаў харчавання. У СААЗ таксама нагадваюць аб тым, што трыльёны недакуркаў забруджваюць навакольнае асяроддзе.

Звязда, 26 лютага 2025
 
Дата публикации:26.02.2025
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:104
 
Ключевые слова:
Табакокурение Конвенция ООН ВОЗ Здравоохранение
 
 


Комментарии