Праграму спаборніцтваў турніру адкрылі забегі на дыстанцыі 500 м у жанчын, на старт якіх выйшлі па шэсць прадстаўніц Беларусі і Расіі. Залаты медаль заваявала мацнейшая расійская спрынтарша Дар`я Качанава, якая паказала час 37,69 сек. Другое месца з рэзультатам 38,21 сек. заняла лідар нашай спрынтарскай каманды Ганна Дамарацкая, тройку замкнула Ангеліна Голікава (38,89 сек.). У барацьбе за бронзу расіянка апярэдзіла беларуску Кацярыну Гагіеву ўсяго на тры сотыя секунды.
Далей медалі ў аналагічнай дысцыпліне разыграюць мужчыны. Таксама сёння вызначацца пераможцы і прызёры на дыстанцыях 3000 м, 5000 м і ў камандных спрынтах.
26 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА
26 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА