https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы Дзядкоў і Пятрушка занялі другое месца на этапе Кубка Расіі па пляжным валейболе


У Архангельску ў Цэнтры пляжных відаў спорту «BORA BORA» завяршыўся першы этап розыгрышу Кубка Расіі 2024 па пляжным валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд.
Удзел у мужчынскіх спаборніцтвах прынялі 16 дуэтаў, у тым ліку адзін беларускі тандэм у складзе Аляксандра Дзядкова і Паўла Пятрушкі. На групавым этапе валейбалісты клуба «Мінск» атрымалі дзве перамогі ў двух матчах, далей у чвэрцьфінале беларусы выбілі з барацьбы Кірыла Ельнікава і Дзмітрыя Ермакова з Обнінска (21:16, 21:13), а ў паўфінале прайшлі прадстаўнікоў санкт-пецярбургскага «Зеніта» Ягора Жаровіна і Аляксандра Мартыненкі (21:16, 21:19).

Сапернікамі Дзядкова і Пятрушкі ў вырашальным матчы сталі дзеючыя чэмпіёны Расіі Ілья Ляшукоў і Алег Стаяноўскі, якія выступаюць за «Факел» з Новага Урэнгоя. У фінале больш тытулаваныя расіяне аказаліся мацнейшымі ў двух сэтах — 21:13 і 21:14. У беларусаў — срэбра. Другі этап Кубка Расіі 2024 года па пляжным валейболе пройдзе ў Анапе ў сярэдзіне чэрвеня, а з 16 па 19 мая ў Краснадары будуць згуляны матчы стартавага этапа чэмпіянату Расіі.

Звязда, 5 траўня 2024
 
Дата публикации:05.05.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:261
 
Ключевые слова:
Пляжный волейбол Кубок России Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии