https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзеці з Сірыі пабывалі на аздараўленні ў Беларусі


У траўні гэтага года 75 дзяцей з Сірыі прынялі ўдзел у беларуска-сірыйскай змене «Ад сэрца да сэрца» ў НДЦ «Зубраня».
Дзяцей з дружалюбных дзяржаў арганізавана запрашаюць у Беларусь на адпачынак штогод з 2017 года. Гэтая праграма рэалізуецца па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

За ўвесь перыяд і па цяперашні час у краіне адпачылі ўжо больш за 1,3 тыс.сірыйскіх дзяцей. У гэтым годзе большасць удзельнікаў — сіроты з дзіцячых дамоў па ўсёй Сірыі.

Падчас знаходжання ў Беларусі дзеці праходзяць медыцынскае абследаванне, атрымліваюць неабходнае санаторна-курортнае лячэнне, наведваюць культурныя мерапрыемствы і знакавыя гістарычныя аб’екты ў Мінску і рэгіёнах.

Звязда, 29 траўня 2024
 
Дата публикации:29.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:127
 
Ключевые слова:
Благотворительноть Сирия Лечение в Беларуси
 
 


Комментарии