https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка падтрымаў прапанову прысвоіць статус Усебеларускай моладзевай будоўлі двум аб`ектам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову прысвоіць статус Усебеларускай моладзевай будоўлі 2025 года двум аб`ектам - будаўніцтву Нацыянальнага гістарычнага музея і Парку народнага адзінства.
З адпаведнай ініцыятывай да кіраўніка дзяржавы звярнуліся ўдзельнікі студатрадаўскага руху ў час урачыстай цырымоніі закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2024 года.

Перад тым як згадзіцца з гэтай прапановай, Прэзідэнт удакладніў: "А справіцеся?"

"Абавязкова!" - запэўнілі кіраўніка дзяржавы.

У адказ Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на будаўніцтва гэтых аб`ектаў, гэтак жа і на многія іншыя, патрабуюцца немалыя фінансавыя затраты, якія кладуцца пераважна на бюджэт, але ў гэтым плане павінна прыняць удзел і ўсё беларускае грамадства.

"Гэта будзе ваш значны ўклад. І пакаленні будуць памятаць аб вашай будоўлі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Не пярэчу. Рабочыя рукі нам заўсёды патрэбны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У розныя гады статус Усебеларускай моладзевай будоўлі атрымлівалі такія аб`екты, як будаўніцтва БелАЭС, капрамонт і рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу "Хатынь", будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

13 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.12.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:41
 
Ключевые слова:
БРСМ Студенческий отряд Молодёжная стройка
 
 


Комментарии