https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Закладзены Прэзідэнтам Беларусі на суботніку яблыневы сад перададуць пад апеку школьнікаў


Закладзены Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у час рэспубліканскага суботніка яблыневы сад перададуць пад апеку мясцовых школьнікаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам.
Беларускі лідар прымаў удзел у суботніку на сваёй малой радзіме, дзе займаўся пасадкай яблынь.

"Мы гэта робім, каб потым школьнікам перадаць. Каб яны тут даглядалі і вынікі сваёй працы забіралі сабе. Як я гаварыў, у кожнай школы павінен быць свой прысядзібны ўчастак, дзе можна пакалупацца і па зямлі пахадзіць, рукамі дакрануцца. Каб дуру было менш у галаве. Гэтыя школьнікі ў якасці свайго прысядзібнага ўчастка будуць працаваць тут", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што раней на землях пад закладзеным садам былі сялянскія надзелы. Але цяпер ужо вясковыя сядзібы выкарыстоўваюцца ў асноўным як дачы, а цяперашнія ўладальнікі і нашчадкі задзейнічаюць пад агароды толькі невялікую частку зямлі.

"Гэта была пустка. Мы яе распрацавалі. Каб не прападала, вырашылі асобнымі гатункамі высадзіць яблыні", - расказаў Прэзідэнт.

Усяго пладовы сад складаецца з 411 яблыневых дрэў. Да суботніка было пасаджана 186 дрэў (93 - сорт яблыні "Беларускае салодкае" і 93 - сорт яблыні "Сябрына"). З удзелам кіраўніка дзяржавы высадзілі астатнія 225 дрэў пяці гатункаў. Большая частка - ужо згаданыя сарты, а таксама па 25 яблынь сартоў "Каваленкаўскае", "Цукерачнае" і "Рэд Фры".

20 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА



Падпісвайцеся на нас у Twitter
 
Дата публикации:20.04.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:187
 
Ключевые слова:
Республиканский субботник Садоводство Яблони
 
 


Комментарии