https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2024 годзе на кожнага жыхара Зямлі прыпадзе 28 кг пластыкавых адходаў


Эксперты падлічылі, якая колькасць пластыкавых адходаў будзе выраблена ў свеце ў 2024 годзе. Яна складзе 220 мільёнаў тон — гэта эквівалентна 20 тысячам Эйфелевых веж, паведамляе «МИР 24».
Даследаванне паказала, што ў 2024 годзе на кожнага жыхара Зямлі будзе прыпадаць 28 кг пластыкавых адходаў. Больш за трэць гэтага аб’ёму будзе утылізавана няправільна. 69,5 мільёнаў тон пластыка (упакоўкі, рэшткі тэкстылю і бытавых вырабаў) патрапяць на звалкі і створаць пагрозу для навакольнага асяроддзя.

Аўтары справаздачы ўказалі, што колькасць пластыкавых адходаў у свеце перавышае магчымасці па іх перапрацоўцы. «Пункт незвароту» будзе дасягнута 5 верасня.

Навукоўцы дадалі, што 60% нерацыянальна выкарыстаных пластыкавых адходаў прыпадае ўсяго на 12 краін. У першай пяцёрцы: Кітай, ЗША, Індыя, Бразілія і Мексіка.

«Высновы адназначныя: рост вытворчасці пластмас апярэджвае развіццё патэнцыялу ў галіне абыходжання з адходамі, што робіць прагрэс практычна незаўважным», — адзначылі аўтары навуковай работы.

Звязда, 13 красавіка 2024
 
Дата публикации:13.04.2024
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:189
 
Ключевые слова:
Экология Утилизация Бытовые отходы
 
 


Комментарии