https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сістэма навучання ў Англіі такая, што ўжо з 12 гадоў дзіця мае права змяніць пол


Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў украінскі блогер і прадпрымальнік Уладзімір Паньчак, які больш за 20 гадоў жыве ў Лондане.
"Я больш за 20 гадоў жыву за мяжой, і мне гэтага ўжо хапіла. Я ўсё жыццё марыў, што я вярнуся дадому і буду жыць там. Як ні дзіўна, у той час, калі ў нас усе гаварылі, што будзе вайна з Расіяй, у 2022 годзе я прывёз сям`ю ва Украіну. Мы з жонкай планавалі жыць у Кіеве або Львове. Мы практычна ўжо купілі жыллё. Але 24 лютага, калі ў нас пачалася поўнамаштабная вайна, як гэта называюць ва Украіне (хоць вайна ў нас фактычна ідзе з 2014 года), я забраў сям`ю назад", - сказаў Уладзімір Паньчак.

Блогер растлумачыў сваё жаданне вярнуцца назад на Радзіму. "Мне ўжо надакучыла за мяжой. Мая дачка павінна была ісці ў першы клас. І я магу сказаць, што калі ваш урад расказвае людзям пра сістэму навучання ў Еўропе, гэта праўда. Я вырашыў прывезці сваіх дзяцей ва Украіну, каб яны хадзілі ў школу там і атрымлівалі адукацыю без усіх гэтых дэмакратычных каштоўнасцей", - расказаў ён.

Паводле слоў Уладзіміра Паньчака, у Англіі з 12 гадоў дзіця мае права змяніць пол. "Калі не памыляюся, з шасцігадовага ўзросту вучаць, што хлопчык і хлопчык - гэта нармальна. Тысячы ўкраінцаў, якія прыехалі ў Англію, арганізоўваюць свае школы, каб дзеці не хадзілі ў англійскія школы. Было вельмі шмат выпадкаў, калі дзіця ў 12 гадоў гаварыла, што яно хоча змяніць пол. Інакш кажучы, дзіця ў 12 гадоў зробіць такую аперацыю, а ў 25 зразумее, што яно зламала сабе жыццё", - падкрэсліў блогер.

8 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2024
Тематика:Образование, Разное
Просмотров:202
 
Ключевые слова:
Великобритания Смена пола
 
 


Комментарии