https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Глабальную рэгіянальную бяспеку абмеркавалі ў Астане сакратары саветаў бяспекі дзяржаў - членаў ШАС


У Астане адбылася 19-я сустрэча сакратароў саветаў бяспекі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
На мерапрыемстве кіраўнікі дэлегацый абмеркавалі сітуацыю, якая складваецца ў сферы бяспекі і стабільнасці на прасторы ШАС, а таксама вызначылі далейшыя напрамкі развіцця і супрацоўніцтва, удасканалення механізмаў узаемадзеяння дзяржаў - членаў арганізацыі ў сферах процідзеяння тэрарызму, сепаратызму і экстрэмізму, незаконнаму абароту зброі і наркотыкаў, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, забеспячэння мжнароднай інфармацыйнай бяспекі.

У рабоце форуму прыняла ўдзел дэлегацыя Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь на чале з Аляксандрам Вальфовічам. Кіраўнік беларускай дэлегацыі акцэнтаваў увагу калег на існуючым росце геапалітычнай напружанасці. Выказана занепакоенасць дэградацыяй усёй архітэктуры міжнароднай бяспекі, паглыбленнем крызісу мер даверу і стабільнасці ў глабальным і рэгіянальным маштабах.

Беларускай дэлегацыяй адзначана, што ўдзел у гэтым мерапрыемстве мае для Рэспублікі Беларусь асаблівае значэнне, паколькі краіна  завяршае праводзіць неабходныя працэдуры, каб стаць паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У адрас прадстаўнікоў усіх дзяржаў - членаў ШАС выказаны словы ўдзячнасці за падтрымку гэтых памкненняў.

На палях форуму ў Астане дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч абмеркаваў з шэрагам сваіх калег з краін ШАС стан двухбаковага супрацоўніцтва па лініі апаратаў саветаў бяспекі і іншыя актуальныя пытанні, звязаныя з каардынацыяй міжведамаснага ўзаемадзеяння сілавых структур.

3 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
ШОС Сотрудничество Геополитика
 
 


Комментарии