https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сонечнае зацьменне 8 красавіка працягнецца больш за пяць гадзін


Сонечнае зацьменне 8 красавіка гэтага года будзе доўжыцца больш за пяць гадзін. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Маскоўскага планетарыя.
8 красавіка адбудзецца поўнае зацьменне Сонца. Яно працягнецца з 18.42 да 23.52 па мінскім часе. Максімальная фаза чакаецца ў 21.17, яна працягнецца 4 хвіліны 28 секунд.

Найбольшая фаза гэтага зацьмення будзе назірацца на поўначы Мексікі. Яго таксама можна будзе ўбачыць у Злучаных Штатах Амерыкі і Канадзе, з тэрыторыі некаторых выспаў у Ціхім і Атлантычным акіянах.

Частковыя фазы даступныя для тых, хто будзе знаходзіцца ў краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Цэнтральнай Амерыкі, а таксама ў акваторыях Ціхага і Атлантычнага акіянаў і на захадзе Еўропы.

Звязда, 26 сакавіка 2024

 
Дата публикации:26.03.2024
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:161
 
Ключевые слова:
Астрономия Солнечное затмение
 
 


Комментарии