https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Саюз МС-25" паспяхова прыстыкаваўся да МКС


Транспартны пілатуемы карабель "Саюз МС-25" з беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай паспяхова прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі.
"Ёсць дотык", - аб`явіў каментатар ЦКП, пацвердзіўшы тым самым, што стыкоўка прайшла штатна ў аўтаматычным рэжыме. Працэс прычальвання да МКС у ЦКП кантраляваў кіраўнік "Раскосмасу" Юрый Барысаў.

На борце "Саюза МС-25" знаходзіцца экіпаж у складзе камандзіра карабля касманаўта "Раскосмасу" Алега Навіцкага, беларускага касманаўта Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан.

Стыкоўка праведзена ў 18.03 па мінскім часе. З-за спынення 21 сакавіка старту ракеты-носьбіта і яго пераносу на 23 сакавіка экіпаж вымушаны быў чакаць стыкоўкі больш як двое сутак: правесці стыкоўку па запланаванай з самага пачатку звышкароткай двухвітковай схеме больш не давалі магчымасці балістычныя ўмовы. За час ад старту да стыкоўкі "Саюз МС-25" зрабіў 34 віткі вакол Зямлі.

Стыкоўка праведзена з вузлавым модулем "Прычал" расійскага сегмента МКС. Перш як экіпаж адкрые люкі і пяройдзе на МКС, будзе выраўнаваны ціск паветра на МКС і караблі "Саюз МС-25", экіпаж праверыць герметычнасць стыкоўкі, правядзе шэраг іншых неабходных дзеянняў. Як правіла, на гэта ідзе каля дзвюх гадзін.

25 сакавіка 2024, Каралёў
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.03.2024
Тематика:Транспорт, Разное
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Космос МКС Союз МС-25 Марина Василевская Олег Новицкий
 
 


Комментарии