https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 20 сакавіка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца васьмідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 286 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень астралогіі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 20 сакавіка

У 1690 годзе Людвіка Караліна Радзівіл выдала прывілей, у якім абвяшчала ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена.

Хто нарадзіўся 20 сакавіка

1862 год: Адам Багдановіч, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнаўца, бацька беларускага паэта Максима Багдановіча.
1954 год: Мікола Мятліцкі, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі і расійскі піяніст Святаслаў Рыхтэр і нарвежскі драматург Генрых Ібсен.

20 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутнікаў Васіля, Яфрэма, Капітона і іншых.

У народзе святога Васіля называлі Васіль-капельнік. Надвор`е ў гэты час пераменлівае: то адліга, то падмарозіць. У вёсках кажуць, што калі на Капельніка са страхі падае ком снегу, гэта грахі на зямлю падаюць.

Таксама сёння адзнячаецца дзень вясновага раўнадзенства. Продкі прыкмячалі, калі днём пахмурна, то ў бліжэйшы час начамі будуць маразы. Калі далягляд сіні, хутка пацяплее. Халоднае ж і пахмурнае надвор`е прадвяшчае замаразкі.

Sputnik, 20 сакавіка 2024
 
Дата публикации:20.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:125
 
Ключевые слова:
День весеннего равноденствия Март Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии