https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чым жыве касмічны горад Байканур


На сённяшні дзень у горадзе Байканур зарэгістравана больш за 76, 5 тыс. чалавек. Гэта грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і іншых дзяржаў.
Горад Байканур — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рэспублікі Казахстан, якая функцыянуе ва ўмовах арэнды. Гэта сацыяльна-культурны і адміністрацыйны цэнтр комплексу «Байканур», існуючая інфраструктура якога забяспечвае выкананне пастаўленых Расійскай Федэрацыяй задач па развіцці касмічнай галіны.

Урад Расійскай Федэрацыі прыняў на сябе абавязацельствы аб падтрыманні і развіцці матэрыяльна-тэхнічнай, тэхналагічнай і навукова-даследчай базы комплексу «Байканур», якая забяспечвае інфраструктуры, сацыяльна-бытавой сферы і інфраструктуры горада. Тэрмін арэнды ўстаноўлены да 2050 года. Афіцыйнай датай нараджэння горада і палігона лічыцца 2 чэрвеня 1955 года. Гэтым днём Генеральным штабам Савецкай Арміі была зацверджана арганізацыйна-штатная структура палігона, прызначанага для правядзення выпрабаванняў ракетна-касмічнай тэхнікі. 

Байканур — унікальны горад, у якім пра космас нагадвае ўсё, пачынаючы з назваў вуліц, устаноў, магазінаў, кафэ і заканчваючы помнікамі, прысвечанымі тым, хто стаяў ля вытокаў касмічнай галіны Савецкага Саюза. 

На гарадскіх вуліцах не ўбачыш банэраў з рэкламай прадуктаў харчавання ці паслуг. На банэрах — навукоўцы, выпрабавальнікі, дзяржаўныя дзеячы, якія ўнеслі свой уклад у асваенне космасу, а таксама і тыя, хто сёння дасягнуў вышынь у культуры, адукацыі, спорце, прадстаўляючы свой «касмічны» горад. 

Аўтар: Віктар Іванчыкаў
Звязда, 20 скавіка 2024
 
Дата публикации:20.03.2024
Тематика:Транспорт, Казахстан
Просмотров:241
 
Ключевые слова:
Байконур Космос
 
 


Комментарии