«Неабходна стварыць альтэрнатыўныя грашовыя адносіны паміж удзельнікамі. Мы не гаворым аб замене нацыянальных валют. Мы павінны стварыць фінансавую сістэму. Гэта пытанне трэба сур’ёзна абмеркаваць», — сказаў ён.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пасля выступу прэзідэнта Бразіліі адзначыў, што Расія акажа ўсялякую падтрымку Бразіліі, у чые надзейныя рукі пераходзіць старшынства ў БРІКС у наступным годзе.
«Бразілія, сапраўды, прымае ад нас старшынства ў БРІКС. Мы зробім са свайго боку ўсё магчымае для таго, каб падтрымаць вас, каб гэтая перадача была эфектыўнай. Лідарства пераходзіць у надзейныя рукі», — запэўніў Пуцін.
Прэзідэнт Бразіліі не змог прыехаць на саміт БРІКС у Казань, бо нядаўна атрымаў траўму. Медыкі рэкамендавалі яму пазбягаць працяглых пералётаў на працягу некалькіх дзён. Бразільскую дэлегацыю ўзначаліў кіраўнік МЗС краіны Маўра Віейра. Як гаварылася ў паведамленні TV BRICS, 22 кастрычніка адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з бразільскім калегам Луісам Інасіу Лула да Сілва. У час размовы было агучана, што лідар Бразіліі прыме ўдзел у пасяджэнні саміту БРІКС у рэжыме відэаканферэнцыі.
XVI саміт кіраўнікоў дзяржаў БРІКС праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка. Сустрэча на вышэйшым узроўні ў Казані — ключавая падзея старшынства Расіі ў БРІКС. Саміт прысвечаны тэматыцы ўмацавання шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі. Сярод замежных лідэраў, якія прыбылі ў Казань, у прыватнасці, старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі і прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса.
Звязда, 23 кастрычніка 2024