https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прадоўжыла на паўгода ліцэнзаванне экспарту льновалакна


Беларусь прадоўжыла на паўгода ліцэнзаванне экспарту льновалакна. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 кастрычніка 2024 года нумар 779, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ільновалакно беларускай вытворчасці можна вывозіць у іншыя краіны толькі па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з аблвыканкамамі.

Юрыдычныя асобы і ІП для атрымання ўзгаднення выдачы ліцэнзіі на экспарт ільновалакна павінны прадаставіць у аблвыканкам заяву ў адвольнай форме з пазначэннем вытворцы льновалакна, прапануемага аб’ёму вывазу, інфармацыі аб наяўнасці прапануемага да рэалізацыі аб’ёму льновалакна на складах, краіны яго прызначэння, умоў пастаўкі і яе аплаты, а таксама заяву аб выдачы ліцэнзіі (у двух экзэмплярах) і копію знешнегандлёвага кантракта (дагавора) на пастаўку льновалакна на экспарт.

Выдача ліцэнзій будзе праводзіцца па ўзгадненні з «Беллегпрамам». У ліку магчымых прычын для адмовы ў выдачы ліцэнзій пазначаны неабходнасць задавальнення патрэбнасці на ўнутраным рынку Беларусі ў льновалакне, а таксама невыкананне ў адпаведнай вобласці графіка пастаўкі льновалакна для дзяржаўных патрэб.

Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіи аб гэтай меры нетарыфнага рэгулявання.

Пастанова дзейнічае на працягу шасці месяцаў пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 23 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:23.10.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:47
 
Ключевые слова:
Льноволокно Лицензирование
 
 


Комментарии