https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за ўсё прапаноў грамадзян у сферы аховы здароўя, якія паступілі на анлайн-платформу "Народная пяцігодка", датычыцца паляпшэння даступнасці медыцынскіх паслуг


Аб гэтым паведаміла старшыня аб`яднанай арганізацыі навукова-практычных цэнтраў сістэмы аховы здароўя ГА "Беларускі саюз жанчын", намеснік старшыні грамадскага аб`яднання "Беларускі саюз жанчын" Іна Салдаценка ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
"Ільвіная доля ўсіх спадзяванняў нашых грамадзян - гэта паляпшэнне даступнасці (медыцынскіх паслуг.)", - сказала Іна Салдаценка.

Разам з тым, як урач, які вельмі доўга працаваў у паліклініцы, намеснік старшыні грамадскага аб`яднання падкрэсліла, што даступнасць медпаслуг для грамадзян, асабліва ў Мінску, вельмі высокая. У параўнанні з краінамі-суседзямі рэспубліка ў гэтым плане выглядае больш чым дастойна.

"Але тым не менш нашых грамадзян хвалюе гэта пытанне. Значыць сістэма аховы здароўя павінна, напэўна, больш глыбока прааналізаваць: даступнасць у якім напрамку, даступнасць для каго (дарослых, дзяцей), у сельскай мясцовасці або для гарадскіх жыхароў, даступнасць высокатэхналагічнай дапамогі", - адзначыла Іна Салдаценка.

Яна заўважыла, што аналіз прапаноў, якія паступілі, - вялікі пласт работы для ўсіх, у тым ліку суб`ектаў грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці, Беларускага саюза жанчын.

Больш за ўсё адказаў, якія паступілі на анлайн-платформу (27,9 працэнта), датычыліся паляпшэння даступнасці медыцынскіх паслуг, 14,7 працэнта - развіцця тэхналогій і лічбавізацыі, 11,8 працэнта - павышэння якасці медыцынскіх паслуг, 10,3 працэнта - паляпшэння ўмоў працы і аплаты для медыцынскага персаналу, 11,8 працэнта - развіцця прафілактыкі і інфармавання, 10,3 працэнта - павышэння сацыяльнай справядлівасці, 8,8 працэнта - аптымізацыі работы медустаноў, 4,4 працэнта - павышэння забеспячэння даступнасці лякарстваў і абсталявання.

Паводле слоў Іны Салдаценка, прадстаўленая інфармацыя - гэта не абсалютнае меркаванне ўсіх жыхароў Беларусі і гэта не меркаванне экспертаў. Гэта адзін са спосабаў атрымаць меркаванне ад грамадзян. Яна падкрэсліла, што зрэз меркаванняў актуальны на гэты момант. Магчыма, заўтра працэнты зменяцца і пытанні, якія будуць хваляваць жыхароў Беларусі, будуць зусім іншыя.

"Аналізуючы тыя даныя, якія сёння прадстаўлены, я хачу сказаць, што недзе на 80 працэнтаў меркаванне сістэмы аховы здароўя і меркаванне нашых грамадзян сапраўды супадае", - адзначыла намеснік старшыні грамадскага аб`яднання, выказаўшы ўдзячнасць актыўным грамадзянам за ініцыятывы па паляпшэнні дзейнасці сістэмы аховы здароўя.

11 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:37
 
Ключевые слова:
Здравоохранение Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии