https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінпрыроды заклікае адмовіцца ад збору і пакупкі першацветаў


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае адмовіцца ад збору і пакупкі першацветаў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
«З’яўленне першацветаў — галоўны прадвеснік прыходу вясны. Гэтыя кветкі распускаюцца яшчэ да з`яўлення лісця на дрэвах. Дадзеныя расліны часта з`яўляюцца насякомаапыляльнымі. Іх яркія кветкі добра прыкметныя, калі ніжнія ярусы бязлісцевага лесу добра асветлены. Квітнеюць яны звычайна ў красавіку (у асобныя цёплыя гады — з сярэдзіны сакавіка) і да сярэдзіны мая. Сярод першацветаў таксама ёсць расліны, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі — ветраніца лясная, купальніца еўрапейская, прастрэл лугавы, прастрэл раскрыты, раўнаплоднік васілістыкавы, фіялка багнявая, мядзведжая цыбуля (чарэмша) і іншыя», — падкрэслілі у Мінпрыроды.

Увесну асабліва востра ўстае праблема аховы раннеквітнеючых раслін. Першацветы квітнеюць усяго некалькі тыдняў. За гэты невялікі час раслінам патрабуецца назапасіць пажыўныя рэчывы, неабходныя для наступнага года, паспяванні і рассейванні насення. Для многіх відаў штогадовы збор стаў прычынай рэзкага скарачэння былога арэала распаўсюджвання.

У адпаведнасці з артыкулам 24 закона «Аб раслінным свеце» самавольныя адабранне і перасадка дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу, з асяроддзя іх вырастання, іх незаконны абарот, а таксама выразанне і здзяйсненне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да іх гібелі, скарачэнню колькасці або парушэнню асяроддзя іх росту, забараняюцца. За парушэнне патрабавання ўказанага артыкула закона вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 16.8 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Звязда, 19 сакавіка 2024
 
Дата публикации:19.03.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:137
 
Ключевые слова:
Красная Книга Первоцветы Охрана природы
 
 


Комментарии