https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2023 годзе санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў Беларусі атрымалі больш за 1,4 млн чалавек


У 2023 годзе санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ў Беларусі атрымалі больш за 1,485 млн чалавек. Пра гэта распавёў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.
Лячэбна-аздараўленчы комплекс Беларусі функцыянуе стабільна са станоўчым эканамічным вынікам. «У 2023 годзе ўсе фінансавыя і эканамічныя паказчыкі, якія мы аналізуем, адносна 2022 года былі перавышаныя, а таксама быў перавышаны дапандэмійны найбольш паспяховы 2019 год», — заявіў Аляксандр Цай. 

Па агульнай колькасці аздаравіцца чалавек у мінулым годзе быў пастаўлены чарговы маленькі рэкорд, дадаў ён. «У здраўніцах Беларусі летась прайшлі санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне больш за 1,485 млн чалавек. Гэта не толькі беларусы, але і замежныя грамадзяне. Гэта на 60 тысяч чалавек больш, чым у 2022 годзе. Попыт быў вельмі высокі. Па агульнай выручцы ад рэалізацыі паслуг мы прыраслі на 23%, яна склала больш за Br1,079 млрд — гэта рэкордны паказчык. Да гэтай лічбы мы толькі трохі набліжаліся ў 2022 годзе і вось у 2023 годзе нарэшце перавысілі выручку ў Br1 млрд», — распавёў намеснік дырэктара.

Звязда, 17 сакавіка 2024
 
Дата публикации:17.03.2024
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:281
 
Ключевые слова:
Лечение в Беларуси Курорт Санаторий
 
 


Комментарии