https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы заваявалі 22 медалі на юніёрскіх турнірах па барацьбе ў Якуцку і Калінінградзе


У Якуцку і Калінінградзе завяршыліся міжнародныя турніры па барацьбе сярод юніёраў з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
У Якуцку праходзіў X міжнародны турнір па вольнай барацьбе сярод юніёраў памяці алімпійскага чэмпіёна Рамана Дзмітрыева.

Жаночая каманда Беларусі заваявала на гэтых спаборніцтвах 13 узнагарод — па чатыры залатыя і срэбныя, а таксама пяць бронзавых. Перамогі на турніры атрымалі Уладзіслава Кудзін (да 59 кг), Ксенія Цярэня (да 65 кг), Вікторыя Радзькова (да 68 кг) і Аліна Шаўчук (да 72 кг). Срэбнымі прызёрамі сталі Марта Гетманава (да 55 кг), Вольга Гардзей (да 57 кг), Маргарыта Коўш (да 62 кг) і Аляксандра Жук (да 65 кг). На трэцюю прыступку п’едэстала ўзнімаліся Валерыя Цітова, Святлана Каценка (абедзве — да 50 кг), Валерыя Мікіціч (да 53 кг), Яна Кастунова (да 59 кг) і Вікторыя Адамовіч (да 76 кг).

Паралельна ў Калінінградзе адбыўся міжнародны турнір па вольнай барацьбе сярод юніёраў да 24 гадоў «Кубак Андрэя Шуміліна».

Прадстаўнікі нашай мужчынскай зборнай выйгралі дзевяць медалёў — адзін срэбны і восем бронзавых. Другое месца ў вагавой катэгорыі да 57 кг заняў Герберт Акапян, па бронзе ўзялі Кірыл Пракопаў (да 57 кг), Арцём Мандрукоў (да 61 кг), Муслім Махмудаў (да 74 кг), Вадзім Бандаркоў (да 86 кг), Аляксей Пархоменка, Аляксей Жораў (абодва — да 92 кг), Мікіта Макарэвіч (да 97 кг) і Алег Стойлік (да 125 кг).

Звязда, 10 сакавіка 2024
 
Дата публикации:10.03.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:252
 
Ключевые слова:
Борьба Спорт в Беларуси Юниоры
 
 


Комментарии